Рус Бел Eng

220006, г. Минск, ул. Маяковского, 83

(+375 17) 379-52-13 (приёмная)

len.glav@minsk.gov.by (не для электронных обращений)

Лес: як правільна пайсці, каб паспяхова вярнуцца

«Згубіўся ў лесе. Знойдзены на другія-трэція суткі. Абязводжаны. Напалоханы. Жывы!». Усё часцей такія паведамленні мы бачым у навінах, прычым наўмысна бегла чытаем тыя, дзе зыход пошукаў - трагічны. Кожны можа сказаць: «Са мной гэта не здарыцца. Ніколі». Да моманту, пакуль уяўная ўпэўненасць імгненна не разыдзецца ад ліпкага бескантрольнага страху на незнаёмай сцежцы ў густым лясным паўзмроку.

У гэтым матэрыяле мы раскажам вам, якія менавіта дзеянні прыводзяць да бяды. І калі вы аднойчы рабілі хаця б па адным з пералічаных далей пунктаў, значыць, у вас ужо былі шанцы на няўдалы паход у лес.

Азнаёмцеся з наступнымі «АНТЫправіламі» і вырашыце: наколькі ваша чарговае падарожжа ў лес будзе бяспечным, а вяртанне дадому - хуткім?

Такім чынам, самыя «рэйтынгавыя» памылкі:

  • нікога (родным, сябрам, суседзям) не паведаміць пра тое, куды вы накіраваліся і калі вернецеся дадому;
  • сысці ў незнаёмыя месцы па невядомых вам маршрутах;
  • маючы мабільны тэлефон, пакінуць яго дома або ўзяць незараджаным;
  • адправіцца ў лясныя ўгоддзі з дрэнным самаадчуваннем;
  • ведаючы пра свае захворванні, не ўзяць неабходных лекаў;
  • сысці ў лес, не ўлічваючы ўмоў надвор'я: напярэдадні залевы, навальніцы, шквалістага ветру;
  • «прыбрацца» у змакаемую вопратку і не прызначаны для паходаў абутак;
  • надзець «камуфляжную» вопратку, у якой вас не разгледзіць і самае зоркае вока;
  • адпусціць у лес дзяцей або пажылога чалавека без суправаджэння;
  • накіравацца ў гушчар без ежы, вады, нажа, запалак;
  • ігнараваць магчымасць запамінання і стварэння арыенціраў;
  • згубіўшыся - пачаць панікаваць і блукаць, перасоўвацца ноччу;
  • у выпадку начоўкі ў статусе «чалавека, які згубіўся» - улегчыся спаць, ніяк не пазначыўшы сваё месцазнаходжанне (ліхтаром, дымам вогнішча, яркімі рэчамі на дрэве і г.д.).

Запомніце! Галоўнае для чалавека, які згубіўся ў лесе - выйсці да людзей, важныя арыенціры - лініі электраперадач, прасекі і сцяжынкі. Калі вы не змаглі выйсці з лесу, тэлефануйце па нумарах 101 або 112. Пры немагчымасці звязацца з ратавальнікамі - спыніцеся і супакойцеся, не блукайце, тым больш у цемры. Арганізуйце месца для начлегу, пазначыўшы яго, і чакайце дапамогі, вас абавязкова знойдуць!

Азнаёміцца ​​з правільным «рэйтынгам» дзеянняў, неабходных для бяспечнага яднання з прыродай, можна ў мабільным дадатку “МНС Беларусі: дапамога побач” , а таксама ў тэматычных разделах «Будзь гатовы» и «Лайфхакі».

https://www.youtube.com/watch?v=NVa6sNJ_l4k