Рус Бел Eng

220006, г. Минск, ул. Маяковского, 83

(+375 17) 379-52-13 (приёмная)

len.glav@minsk.gov.by (не для электронных обращений)

20 снежня 2019 года сям’ю Пташнік наведалі  намеснік главы адміністрацыі Ленінскага раёна Павочка Сяргей Георгіевіч, галоўны  спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй  і спецыяльнай адукацыі Сяргейчык Аліна Паўлаўна, дырэктар гімназіі № 28  Зяневіч Алеся Мікалаеўна.

Сям'я Пташнік - шматдзетная, выхоўвае 4 дзяцей- Лізавету, Ганну, Маргарыту і самага маленькага Роберта. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Снягурачка пазнаёміла гасцей з дзецьмі, а потым усе разам запрасілі Дзядулю Мароза, які ўручыў падарункі.

У канцы сустрэчы Снягурачка і Дзед Мароз запрасілі ўсіх станчыць навагодні  карагод.