Рус Бел Eng

220006, г. Минск, ул. Маяковского, 83

(+375 17) 379-52-13 (приёмная)

len.glav@minsk.gov.by (не для электронных обращений)

31 студзеня а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею "Наталля Арсеннева: анёл ці д’ябал?", якая праводзіцца ў рамках штомесячнага культурніцкага праекта "Амазонкі беларускай паэзіі".

Наталля Арсеннева – аўтарка такога знакавага паэтычнага твора, як "Магутны Божа", — такая ж загадкавая, як гераіні кіназорак Грэты Гарба ці Мішэль Морган. Генадзь Бураўкін пра яе пісаў: "Доўгія гады яна была для мяне легендай, калі цяжка зразумець, дзе канкрэтны, рэальны чалавек, а дзе – рамантычны вымысел ці хітрая плётка".

Яе талент высока цаніў адзін з самых строгіх крытыкаў беларускай літаратуры Максім Гарэцкі.

Максім Танк маральна падтрымліваў і пісаў ёй лісты ў Казахстан, куды паэтку выслалі ў красавіку 1940 года.

У 1920-я гады яе вершы з аднолькавым імпэтам прыцягвалі ўвагу пісьменнікаў як Заходняй, так і Усходняй Беларусі.

Пра сябе яна пісала: "Лёс мне казаў сяньня быць амазонкай, / меч даў у рукі, а сэрцу адвагу…".

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Вершы Наталлі Арсенневай чытае Анастасія Шпакоўская.

Уваход вольны!

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.