Рус Бел Eng

220006, г. Минск, ул. Маяковского, 83

(+375 17) 379-52-13 (приёмная)

len.glav@minsk.gov.by (не для электронных обращений)

29 лістапада ў 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею "Спакушальная ўсмешка Эдзі Агняцвет", якая праводзіцца ў рамках штомесячнага культурніцкага праекта "Амазонкі беларускай паэзіі". Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з асобай Эдзі Агняцвет.

Яна была цікавай, таленавітай, неадназначнай.

Яе любіў і шанаваў Якуб Колас. У дзяцінстве ёй зачытваўся будучы галоўны рэдактар “Вясёлкі” Уладзімір Ліпскі. Да яе вельмі востра ставіўся Станіслаў Шушкевіч.

Эдзі Агняцвет з аднолькавай лёгкасцю складала вершы для дзяцей і любоўную лірыку, патрыятычныя паэмы і балючыя вершы, дзе з горам згадвала пра сталінскія часы.

Хто яна была на самай справе? Дзе была па-сапраўднаму праўдзівай? Што ёй балела? Каго спакушала ўсмешка Эдзі Агняцвет, і чаму Андрэй Макаёнак яе аднаго разу вельмі моцна напалохаў?

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход вольны!

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.